Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:43 ]  Грамадзяне Кыргызтану падтрымалi канстытуцыйныя зьмены


БІШКЕК. Грамадзяне Кыргызтану падтрымалі канстытуцыйныя зьмены на рэфэрэндуме, які адбыўся ўчора. ЦВК краіны заяўляе, што, паводле папярэдніх дадзеных, звыш 75 адсоткаў прагаласавалі за канстытуцыйную рэформу, прапанаваную прэзыдэнтам Аскарам Акаевым. Каля 79 адсоткаў адказалі станоўча на пытаньне рэфэрэндуму наконт працягненьня паўнамоцтваў Аскара Акаева на два месяцы да сьнежня 2005 году. Прэзыдэнт Кыргыствану заяўляе, што Канстытуцыйная рэформа пашырыць дэмакратыю, апазыцыя цьвердзiць, што зьмены ўзмоцняць уладу прэзыдэнта коштам парлямэнту. АБСЭ не дасылала сваіх назіральнікаў на рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG