Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:30 ]  Турэччына сьцягвае войска да мяжы з Іракам


АНКАРА. Турэччына працягвае канцэнтрацыю войска на мяжы з Іракам – у чаканьні магчымага пачатку ваенных дзеяньняў у рэгіёне. Паводле турэцкіх СМІ, у памежныя раёны перакідваюцца дадаткова 800 вайскоўцаў у складзе аддзелаў пяхоты, гарматніцы і танкавых войскаў. Паводле ранейшай заявы Анкары, у выпадку вайны ЗША і іхных саюзьнікаў супраць Іраку – Турэччына зможа увесьці войска на ірацкую тэрыторыю, але толькі дзеля таго, каб не дапусьціць наплыву ўцекачоў.
XS
SM
MD
LG