Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Ірак не пярэчыць палётам разьведсамалётаў над ягонай тэрыторыяй


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Іраку пры ААН Мухамэд аль-Дуры заявіў, што Багдад не пярэчыць супраць палётаў над ягонай тэрыторыяй кіраваных ЗША разьведсамалётаў У-2, калі гэта будзе рабіцца пад эгідай ААН. У часе інтэвію заходнім агэнствам, аль-Дуры адзначыў, што засталося ўзгадніць толькі шэраг тэхнічных пытаньняў, што і будзе зроблена ў часе візыта ў Багдад кіраўніка ваенных інспэктараў ААН Ганса Блікса 8 лютага сёлета. Дазвол на палёты разьведавіяцыі ААН над тэрыторыяй Іраку – адна з галоўных умоваў, на якіх Ганс Блікс згодны працягваць дыялёг з Багдадам.
XS
SM
MD
LG