Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Грэцыя шукае магчымасьці сустрэчы краінаў Эўразьвязу ў пытаньні Іраку


ДАМАСК. Грэцыя, якая старшынюе ў Эўразьвязе, разглядае магчымасьць сустрэчы Зьвязу ў вярхох, адносна Іраку. Такая сустрэча можа адбыцца ў лютым. Паводле міністра замежных справаў Грэцыя Гэоргія Папандрэў, апрача 15 краінаў Эўразьвязу, у форуме возьмуць удзел 10 краінаў-кандыдатаў на сяброўства ў арганізацыі, а таксама Баўгарыя, Румынія, Турэччына і краіны, што мяжуюць з Іракам, у тым ліку Сырыя. Пра гэта Папандрэў сказаў у Дамаску, пасьля перамоваў з сырыйскім прэзыдэнтам Башарам Асадам. Грэцкі прадстаўнік заклікае да мірнага разьвязаньня ірацкай праблемы, адносна якой меркаваньні эўрапэйскіх краінаў моцна разыйшліся. Нямеччына й Францыя выступаюць супраць аднабаковых сілавых дзеяньняў супраць Іраку. ЗША і Вялікая Брытанія не выключаюць ваеннай апэрацыі. Зь імі салідарныя восем краінаў Эўропы.
XS
SM
MD
LG