Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:11 ]  У Кыргыстане адбыўся рэфэрэндум у справе новай канстытуцыі


БІШКЕК. Сёньня ў Кыргыстане прайшоў рэфэрэндум адносна праекту новай канстытуцыі. Паводле Цэнтарвыбаркаму, у ім узялі ўдзел каля 80% выбаршчыкаў. Злучаныя Штаты заявілі, што рэфэрэндум не адпавядае міжнародным нормам. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе адмовілася паслаць у Кыргыстан сваіх назаральнікаў, а кыргыская апазыцыя заклікала байкатаваць рэфэрэндум. Апрача пытаньня пра кантытуцыйны праект, выбаршчыкі павінны выказацца адносна таго, ці павінен прэзыдэнт краіны Аскар Акаеў заставацца на сваёй пасадзе пасьля заканчэньня гонага прэзыдэнцкага тэрміну ў сьнежні 2005 году.
XS
SM
MD
LG