Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:59 ]  На месцы выбуху банку ў Нігэрыі зьявіліся злодзеі


ЛАГОС (Нігэрыя). Прынамсі 50 асобаў загінулі сёньня ў выніку моцнага выбуху ў цэнтры найбольшага нігэрыйскага места Лагос, чыё насельніцтва складае 12 мільёнаў чалавек. Разбураныя жыльлёвыя й адміністратыўныя будынкі. Паведамляецца, што выбух адбыўся ў будынку банку, над якім быў жыльлёвы паверх. На месцы трагэдыі ідзе выратавальная праца. Прычыны выбуху – невядомыя. Паводле агэнства Франс Прэс, на месцы катастрофы былі заўважаныя рабаўнікі з пачкамі грошай. Пра затрыманьні не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG