Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Знойдзеныя фрагмэнты целаў загіблых учора астранаўтаў


ВАШЫНГТОН. На тэрыторыі штату Тэхас (ЗША) знойдзеныя фрагмэнты целаў загіблых учора астранаўтаў з касьмічнага карабля “Калюмбія”, які выбухнуў пад час вяртаньня з арбіты на Зямлю. Сярод загіблых – першы ізраільскі астранаўт і першая астранаўт-жанчына з Індыі. Прычыны катастрофы невядомыя. Прадстаўнікі НАСА – касьмічнага агэнства Злучаных Штатаў, не выключаюць, што выбух мог адбыцца ў выніку збою ў сыстэме тэрмаабароны левага крыла, якое, магчыма, атрымала пашкоджаньні яшчэ ў часе старту “Калюмбіі”. Аднак тады адмыслоўцы з НАСА палічылі іх нязначнымі. Палёты шатлаў прыпыненыя да канца сьледства. Лідары многіх краінаў выказалі спачуваньні крэўным загіблых – шасьці грамадзянаў ЗША і аднаго ізраільца.
XS
SM
MD
LG