Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:31 ]  Усясьветныя лідары выказалі спачуваньні крэўным загіблых астранаўтаў


ВАШЫНГТОН. Сёньня ўсясьветныя лідары выказалі спачуваньні крэўным сямі загіблых сяброў касьмічнага карабля “Калюмбія”, які выбухнуў учора, пад час вяртаньня з арбіты на Зямлю. Сярод загіблых – першы ізраільскі астранаўт і першая астранаўт-жанчына з Індыі. Пошукі парэшткаў карабля вядуцца на агромністай тэрыторыі, у тым ліку ў цяжкадаступных лясах. Прычыны катастрофы невядомыя. Палёты шатлаў прыпыненыя да канца сьледства. Паведамляецца, што сувязь з караблём прыпынілася за чвэрць гадзіны да пасадкі. “Калюмбія” – самы стары ў Злучаных Штатах касьмічны карабель шматразовага ўжытку – быў збудаваны ў 1981 годзе.
XS
SM
MD
LG