Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:29 ]  Рэфэрэндум адносна праекту новай канстытуцыі ў Кыргыстане


БІШКЕК. Сёньня ў Кыргыстане праходзіць рэфэрэндум адносна праекту новай канстытуцыі. Паводле Цэнтарвыбаркаму, на сярэдзіну дня прагаласавалі прыблізна 78% выбаршчыкаў, у той час як для прызнаньня рэфэрэндуму патрэбныя больш як 50. Злучаныя Штаты заявілі, што рэфэрэндум не адпавядае міжнародным нормам. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе адмовілася паслаць у Кыргыстан сваіх назаральнікаў, а кыргыская апазыцыя заклікала байкатаваць рэфэрэндум. Апрача пытаньня пра кантытуцыйны праект, выбаршчыкі павінны выказацца адносна таго, ці павінен прэзыдэнт краіны Аскар Акаеў заставацца на сваёй пасадзе пасьля заканчэньня гонага прэзыдэнцкага тэрміну ў сьнежні 2005 году.
XS
SM
MD
LG