Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:27 ]  Рэйды ізраільскага войска на палестынскіх тэрыторыях


ГЭБРОН. Працягваюцца антытэрарыстычныя рэйды ізраільскага войска на палестынскіх тэрыторыях. Сёньня ў Джэніне, што на Заходнім беразе Ярдану, у часе сутычак з ізраільскімі вайскоўцамі, калі тыя адкрылі вагонь па натоўпу палестынскіх падлеткаў, што закідвалі іх камянямі й бутэлькамі з запальнай сумесьсю, быў паранены палестынец. У Гэброне ізраільскае войска пачало разбураць 22 будынкі, якія належаць палестынцам, што падазраюцца ў нападах на жыхароў бліжэйшага габрэйскага пасяленьня.
XS
SM
MD
LG