Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:07 ]  Амбасадар Грузіі Адамія абвінаваціў Расею ў фактычнай анэксіі Абхазіі


НЬЮ-ЁРК Амбасадар Грузіі ў ААН Рэваз Адамія заявіў на прэсавай канферэнцыі, што Расея ўсталявала ваенную базу ў горадзе Гудаўта ў Абхазіі бяз згоды Грузіі. Адамія абвінаваціў Расею ў фактычнай анэксіі Абхазіі. Паводле амбасадара, расейскія бізнэсмэны скупляюць у гэтай аўтаномнай рэспубліцы зямлю, прадпрыемствы і прыродныя рэсурсы. Адамія абвінаваціў Раду Бясьпекі, што яна дазваляе Расеі праводзіць свае інтарэсы ў грузіна-абхаскім канфлікце. У чацьвер Рада Бясьпекі працягнула паўнамоцтвы міратворчай місіі ААН у Абхазіі
XS
SM
MD
LG