Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:30 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш працягвае кансультацыi ў праблеме Іраку.


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш працягвае кансультацыi ў праблеме Іраку. Сёньня ў Кэмп-Дэвiдзе ён абмяркоўвае крызыс з прэм’ер-мiнiстрам Вялiкай Брытанii Тонi Блэрам. Напярэдаднi вiзыту ў ЗША Блэр заявiў, што раззбраеньне рэжыму Садама Хусэйна непазьбежнае, незалежна якiм шляхам – празь цiск мiжнароднай супольнасьцi або ваеннай апэрацыяй. Вялiкая Брытанiя ўжо заявiла пра поўную падтрымку амэрыканскай пазыцыi. Учора Буш меў перамовы з прэм’ер-мiнiстрам Італii Сiльвiа Бэрлусконi.
XS
SM
MD
LG