Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:26 ]  Два палестынцы забітыя, пяцёра параненыя ў часе начнога рэйду ізраільцаў


ЕРУСАЛІМ. Два палестынцы былi сёньня забiтыя ў часе перастрэлкi зь iзраiльскiмi жаўнерамi ў горадзе Джэнiне на Заходнiм беразе Ярдану. Паводле iзраiльскага радыё, інцыдэнт адбыўся, калi iзраiльскiя падразьдзяленьнi, што вышукваюць сябраў радыкальнай групоўкi “Хамас”, узялi ў аблогу будынак мясцовай пажарнай варты. Вайскоўцы паведамiлi, што два iншыя падазраваныя экстрэмiсты былi арыштаваныя ў Джэнiне i яшчэ пяцёра – параненыя ў часе начнога рэйду.
XS
SM
MD
LG