Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:53 ]  Блэр і Буш абмяркоўваюць Ірацкі крызіс


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр сёньня абмяркуюць у рэзыдэнцыі Кэмп-Дэвід магчымую ваенную акцыю супраць Іраку. Падчас кароткага прыпынку ў Гішпаніі па дарозе ў Вашынгтон Блэр заявіў, што разбраеньне рэжыму Садама Хусэйна непазьбежнае – мірным шляхам альбо ваеннай сілай. Прэм’ер-міністр Брытаніі разам з лідарамі яшчэ сямі эўрапейскіх краiнаў учора абнародавалі сумесную дэклярацыю салiдарнасьцi са Злучанымi Штатамi ў канфрантацыi зь Іракам. Прэзыдэнт Буш папярэдзіў, што для мірнага раззбраеньня Іраку застаюцца тыдні, аднак не месяцы.
XS
SM
MD
LG