Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:29 ]  КНДР абвінавачвае Буша ў агрэсіўнасьці


ПХЭНЬЯН Паўночная Карэя абвінаваціла прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша ў “непрыкрытай дэклярацыі агрэсіі” супраць КНДР. У аўторак у штогадовым звароце да нацыі, Буш абвінаваціў КНДР у шантажаваньні ўсяго сьвету праз спробу распрацаваць ядзерную зброю. У адпаведнай заяве міністэрства замежных справаў Паўночнай Карэі сказана, што Злучаныя Штаты сур’ёзна памыляюцца, калі думаюць, што КНДР будзе пасіўным назіральнікам спробаў ЗША зрынуць паўночнакарэйскі рэжым. КНДР заяўляе, што ядзернае процістаяньне можа быць разьвязанае толькі праз прамыя перамовы з ЗША
XS
SM
MD
LG