Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:16 ]  Лідэры 8 эўрапейскіх краінаў падпісалі дэклярацыю салідарнасьці з ЗША ў канфрантацыі зь Іракам


ЛЁНДАН. Лiдэры васьмi эўрапейскiх краiнаў – Вялiкай Брытанii, Гiшпанii, Італii, Партугалii, Данii, Вугоршчыны, Польшчы i Чэхii – падпiсалi сумесную дэклярацыю салiдарнасьцi са Злучанымi Штатамi ў канфрантацыi зь Іракам. У дэклярацыi адзначаецца, што iрацкi рэжым працягвае ўхiляцца ад супрацоўнiцтва з камiсiяй ААН у раззбраеньнi Іраку. Кiраўнiкi ўрадаў таксама падкрэсьлiваюць ролю ЗША ў вызваленьнi Эўропы ад фашызму i камунiзму. Сярод падпiсантаў няма Нямеччыны i Францыi. Гэтыя краiны стаяць на пазыцыi, што ваенная акцыя супраць Іраку можа быць апошнiм крокам i толькi з дазволу Рады Бясьпекi ААН. Эўрапейская Камiсiя тым часам заявiла, што лiст васьмi эўрапейскiх льдэраў зьяўляецца толькi iх асабicтым поглядам.
XS
SM
MD
LG