Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:48 ]  Восемь эўрапейскіх краінаў падтрымліваюць ЗША у ірацкім пытаньні


ЛЁНДАН Лідары васьмі эўрапейскіх краінаў прынялі сумесную дэклярацыю, у якой выказалі салідарнасьць са Злучанымі Штатамі ў ірацкім крызісе. Заяву, якую друкуюць сёньня эўрапейскія газэты, падпісалі прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Італіі, Партугаліі, Даніі, Вугоршыны, Польшчы, а таксама прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. У дакумэнце канстатуецца, што ірацкі рэжым па-ранейшаму не выконвае патрабаваньні ААН у справе раззбраеньня і ўяўляе пагрозу міжнароднай бясьпецы. Лідары Францыі і Нямечыны выступаюць супраць прымяненьня ваеннай сілы ў Іраку без адпаведнага рашэньня Рады бясьпекі.
XS
SM
MD
LG