Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:59 ]  Войска Злучаных Штатаў працягвае падрыхтоўку да магчымай вайны супраць Іраку


ВАШЫНГТОН. Войска Злучаных Штатаў працягвае падрыхтоўку да магчымай вайны супраць Іраку. 15 тысячаў 718 амэрыканскiх рэзэрвiстаў паклiканыя на сапраўдную службу цягам апошняга тыдню. Агульная колькасьць мабiлiзаваных склала цяпер каля 95 тысячаў. Тым часам, Турэччына паведамiла пра пачатак будаўнiцтва ваенных складоў ля мяжы зь Іракам. У Рыме мiнiстар абароны Італii Антонiа Мартына заявiў, што ў выпадку ваеннай кампанii ў Пэрсыцкай затоцы дазволiць самалётам ЗША выкарыстаць iтальянскiя ваенныя лётнiшчы дзеля прамежкавых пасадак i дазапраўкi.
XS
SM
MD
LG