Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:27 ]  Штогадовы зварот да нацыі Буша


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвінаваціў Ірак у сувязі з тэрарыстамі і заявіў, што гатовы выкарыстаць усю ваенную сілу ЗША супраць рэжыму Садама Хусейна. Сёньня ў сваім штогадовым звароце да нацыі Буш адзначыў, што паводле выведвальных дадзеных, Ірак дапамагае і абараняе тэрарыстаў, у тым ліку арганізацыю Аль-Каеда. Буш паведаміў, што ЗША будуць прасіць Раду бясьпекі ААН абмеркаваць 5-га лютага сытуацыю вакол Іраку. Зьвяртаючыся да ірацкага народа, Прэзыдэнт ЗША сказаў: “Ваш вораг, ня той хто атачае вашу краіну, ваш вораг той, хто кіруе вашай краінай. І дзень, калі ён сыйдзе з улады, стане днём вашага вызваленьня”
XS
SM
MD
LG