Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:25 ]  Вынікі выбараў у Ізраілі


ТЭЛЬ-АВІЎ На парлямэнцкіх выбарах у Ізраілі, якія адбыліся ўчора, перамагла правая партыя “Лікуд” на чале з прэм’ер-міністрам Арыелям Шаронам. Выступаючы па тэлебачаньні, Шарон заклікаў палітычныя партыі краіны стварыць разам з “Лікуд” урадавую кааліцыю нацыянальнай еднасьці. Паводле папярэдніх дадзеных, партыя Шарона атрымала каля 36 месцаў у парлямэнце. Гэтага, аднак, не дастаткова, каб стварыць большасць у кнэсеце, які складаецца са 120 дэпутатаў. Апазыцыйная левая Партыя працы здабыла толькі 18 месцаў – найгоршы вынік за ўсю гісторыю гэтай партыі. Сэнсацыяй стала надзвычай нізкая для гэтай краіны яўка выбаршчыкаў: у галасаваньні узялі ўдзел толькі толькі 68 адсоткаў – найменшая лічба ў гісторыі Ізраілю
XS
SM
MD
LG