Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Лідары розных краінаў сьвету выказваюцца наконт разьвіцьця падзеяў вакол Іраку


КІЕЎ. Прэзыдэнт Расеi Ўладзiмер Пуцiн, выступаючы сёньня ў Кiеве, папярэдзiў Ірак, што калi працы iнспэктараў будуць рабiцца перашкоды, Расея можа заняць болей жорсткую пазыцыю. Адначасна ён падкрэсьлiў, што любая акцыя супраць Іраку павiнна санкцыявацца Радай Бясьпекi ААН. Францыя i Кiтай, як i раней, лiчаць, што экспэртам ААН трэба даць дадатковы час на завяршэньне iнспэкцыяў. Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя заявiлi, што ў Багдаду не засталося часу на дабраахвотнае раззбраеньне. Іхную думку падзяляе Аўстралiя. Газэта “Вашынгтон Пост” са спасылкай на крынiцы ў адмiнiстрацыi прэзыдэнта ЗША паведамiла, што ўжо на наступным тыднi будуць даведзеныя да грамадзкасьцi дадзеныя выведкi пра наяўнасьць у Багдаду зброi масавага зьнiшчэньня.
XS
SM
MD
LG