Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:11 ]  Вынікі абмеркаваньня ірацкага пытаньня ў Радзе Бясьпекі ААН


НЬЮ-ЁРК Расея, Францыя, Нямеччына, Кітай і арабскія краіны лічаць, што інспэктары ААН павінны працягваць надалей свае пошукі зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку. Аднак ЗША і Брытанія заяўляюць, што для рэжыму Садама Хусэйна застаецца ўсе менш часу абраць шлях мірнага раззбраненьня. Гэткія пазыцыі выказалі галоўныя краіны сьвету паслья дакладу ў панядзелаак у Радзе Бясьпекі ААН кiраўнiкоў мiжнародных iнспэктараў у Іраку. Паводле дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, даклад інспэктараў паказаў, што іракці рэжым не жадае раззбройвацца. Паводле расейскага амбасадара ў ААН Сяргея Лаўрова, інспэктары пакуль не даказалі, што Ірак мае забароненыя віды зброі. Афіцыйны Багдад адмаўляе абвінавачваньні ў няпоўным супрацоўніцтве з інспэктарамі ААН.
XS
SM
MD
LG