Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:57 ]  У Нью-Ёрку адбываецца справаздача ваенных інспэктараў ААН


НЬЮ-ЁРК. Кiраўнiкi мiжнародных iнспэктараў, якiя шукаюць у Іраку зброю масавага зьнiшчэньня, выступаюць у Радзе Бясьпекi ААН з дакладам пра вынiкi працы цягам двох месяцаў. Кiраўнiк камiсii ў раззбраеньнi Іраку Ганс Блiкс на пачатку сваёй прамовы, што Багдад дагэтуль ня ў поўнай ступенi выконвае патрабаваньнi ААН. Ён таксама паведамiў, што Ірак не задэкляраваў зьнiшчаныя iм запасы канцэнтрату антраксу, болей як 5 тысячаў лiтраў якога, як мяркуюць экспэрты, былi вырабленыя да 1991 году. Блiкс таксама сказаў, што Ірак правёў выпрабаваньнi двох тыпаў балiстычных ракетаў.
XS
SM
MD
LG