Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:42 ]  У Паласе Газа 12 палестынцаў забітыя і больш за 50 параненыя


ГАЗА: Ў часе сёньняшняга рэйду на Паласу Газа ізраільскія вайскоўцы забілі 12 і паранілі больш як 50 палестынцаў. Гэта была найбуйнейая атака на палестынскія тэрыторыі за апошнія 2 гады. Прадстаўнік іслямскай групоўкі прыгразіў Ізраілю помстай. Праз 2 дні ў Ізраілі адбудуцца парляменцкія выбары. Прэм’ер Шарон праводзіць перадвыбарчую кампанію пад лёзунгамі ўзмацненьня сродкаў бясьпекі. Апазыцыйная Партыя Працы заяўляе, што ў выпадку выбарчай перамогі вывядзе з Паласы Газа свае сілы і габрэйскіх пасяленцаў. Сёньня, міністр абароны Ізарілю Саўл Мафаз заявіў, што Ізраіль разглядае магчымаць паўторнай, працяглай акупацыі Паласы Газа.
XS
SM
MD
LG