Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:39 ]  У разе неаходнасьці Іран гатовы прыняць 200 тысячаў ірацкіх уцекачоў


ТЭГЭРАН: Іран паведаміў, што ў выпадку вайны супраць Іраку краіна гатовая прыняць 200 тысячаў ірацкіх уцекачоў. Кіраўнік іміграцыйнага бюро Ахмад Гусэіні сказаў, што Іран ўжо падрыхтаваў 10 лягераў на выпадак наплыву ўцекачоў. У 91 годзе ў часе вайны ў персідзкай затоцы Іран прыняў і ўтрымліваў цягам 4 месяцаў за свае сродкі адзін мільён трыста тысячаў ірацкіх уцекачоў. Гэтым разам Тэгэран заклікаў ААН далучыцца да сфінансаваньня аперацыі.
XS
SM
MD
LG