Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:37 ]  Колін Паўэл: ЗША гатовыя дзейнічаць у Іраку нават бяз падтрымкі з боку саюзьнікаў


ДАВОС: Дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл прадставіў пазыцыю Вашынгтону ў справе магчымай вайны супраць Іраку. Выступаючы ў часе Усясьветнага Эканамічнага Форуму ў Давасе ён заявіў, што ЗША гатовыя да дзееньня нават, калі іншыя краіны не падтрымаюць Вашынгтону. Паводле Паўэла, інспэктары ААН ня мусяць знайсьці больш доказаў наяўнасьці ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня, а Багдад сам павінен даказаць, што ён разброіўся, калі хоча пазьбегнуць вайны. Дзярж-сакратар ЗША адзначыў, што ЗША цярпліва пачакаюць на справаздачу міжнародных інспэктараў, але час дадзены Іраку набліжаецца да канца.
XS
SM
MD
LG