Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:35 ]  У Маскве памёр заснавальнік і кіраўнік ансамблю " Песьняры" Уладзімір Мулявін


МАСКВА: Сёньня, у вайсковым шпіталі імя Бурдэнкі ў Маскве памёр кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамблю “ Песьняры” Уладзімір Мулявін. Ён нарадзіўся 12 студзеня 1941 году. Пасьля службы ў арміі застаўся жыць ў Менску. У 67 годзе Мулявін заснаваў групу “Лявоны”, якая 2 гады пазьней ператварылася ў вакальна-інструментальны ансамбль “ Песьняры”. Нагадем, што ў траўні сёлета Ўладзімір Мулявін трапіў у аўтакатастрофу, у выніку якой у яго былі паралізаваныя рукі і ногі. Пасьля інтэнсыўнага лячэньня стан здаро’я Мулявінга стабілізаваўся, аднак выратаваць яго лекарам не ўдалося. “ Песьняры” даўжэйшы час заставалія адной з самых папулярных групаў, якая надавала народным песьням сучаснае гучаньне. Паводле слоў вядомага беларускага кампазытара Ігара Лучанка, “ ажно дзіўна, што расеец, які прыбыў у Беларусь, здолеў гэтак адчуць і зразумець беларускі фальклор, ды праславіць беларускую песьню ня толькі на тэрыторыі СССР, але і далёка паза яго межамі”. Паховіны Ўладзіміра Мулявіна адбудуцца ў аўторак у Менску.
XS
SM
MD
LG