Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:44 ]  Несеччына выступае за мірны спосаб вырашэньня ірацкага канфлікту


Каір. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ешка Фішар заклікаў Ірак добраахвотна раззброіцца. На прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з Прэзыдэнтам Ягіпту Хосні Мубаракам, кіраўнік нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Нямеччына і шмат якія іншыя краіны будуць дамагацца, каб вырашыць крызіс мірным шляхам. Але толькі ад Багдаду залежыць посьпех гэтых намаганьняў. Ёшка Фішар сказаў, што Берлін падтрымлівае цесныя сувязі з Вашынгтонам у спробе адшукаць вырашэньне ірацкай праблемы.
XS
SM
MD
LG