Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:55 ]  МАГАТЭ зьбiраецца абмеркаваць крызыс вакол ядзернай праграмы КНДР на пачатку лютага


СЭЎЛ. Паўдзённая Карэя лiчыць неабходным адкласьцi абмеркаваньне Мiжнародным Агенцтвам у атамнай энэргii крызысу вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Прадстаўнiк МЗС Паўдзённай Карэi заявiў, што Сэўл спадзяецца правесьцi дадатковае кола перамоваў з Пхэньянам. Учора стала вядома, што МАГАТЭ ўжо 3 лютага мае намер абмеркаваць выхад КНДР з Дамовы аб непашырэньнi ядзернай зброi. Гэта можа стаць падставай дзеля ўвядзеньня Радай Бясьпекi ААН санкцыяў супраць Пхэньяну.
XS
SM
MD
LG