Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:45 ]  Папа Ян Павал Другi выступiў у абарону свабоды прэсы


ВАТЫКАН. Папа Ян Павал Другi выступiў у абарону свабоды прэсы i зганiў цiск уладаў на журналiстаў у розных краiнах. У пасланьнi пантыфiка з нагоды Дня сродкаў масавай iнфармацыi, якi рыма-каталiцкая царква наладжвае ўжо 37-ы раз, адзначаецца, што грамадзкi кантроль за дзейнасьцю мэдыяў неабходны, а ўмяшальнiцтва дзяржавы ў справы прэсы – недапушчальнае. Папа Ян Павал Другi заклiкаў журналiстаў “служыць праўдзе” i змагацца супраць гвалту i бяспраўя.
XS
SM
MD
LG