Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:16 ]  У Гішпаніі затрыманыя 16 чалавек, якіх падазраюць у сувязях з "Аль-Кайдай"


МАДРЫД.Гішпанская паліцыя сёньня затрымала прынамсі 16 чалавек, падазраваных у сувязях з тэрарыстычнай арганізацыяй “Аль-Кайда”. Прэм’ер-міністар краіны Хасэ Марыя Аснар паведаміў, што ў затрыманых знойдзеныя выбухоўка, радыёстанцыі і хімічныя рэчывы, якія могуць выкарыстоўвацца як атрутныя. Міністр унутраных справаў паведаміў, што большасьць затрыманых – грамадзяне Алжыру, і сябры экстрэмісцкай арганізацыі, зьвязанай з Усамам Бін Лядэнам. У сумеснай апэрацыі гішпанскіх і францускіх спэцслужбаў удзельнічалі звыш 150 паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG