Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:54 ]  Пуцін і Шродэр шукаюць палітынае рашэньне ірацкага крызысу


МАСКВА.Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін і канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр сёньня ў тэлефоннай размове выказалі ўпэўненасьць у неабходнасьці пошукаў палітычнага разьвязаньня Ірацкага крызысу. Як паведамляе прэс-служба Пуціна, бакі падкрэсьлілі блізкасьць падыходаў Расеі і Нямеччыны, якія выступаюць за палітычнае ўрэгуляваньне ірацкай праблемы ў рамках ААН. У панядзелак інспэктары ААН павінны прадставіць сваю справаздачу ў Раду Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG