Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:23 ]  ЗША разьлiчваюць весьцi вайну супраць Іраку ў каалiцыi з многiмi дзяржавамi


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл учора заявiў, што ў выпадку пачатку ваенных дзеяньняў супраць Іраку многiя краiны будуць змагацца на амэрыканскiм баку. Заява дзяржсакратара прагучэла пасьля таго, як Нямеччына i Францыя выказалiся супраць ваеннай апэрацыi ў Іраку. Учора ж расейскi прэзыдэнт Уладзiмер Пуцiн у тэлефанiчнай размове з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам адзначыў, што вызначальным фактарам у прыняцьцi наступных рашэньняў у iрацкай праблеме павiнна стаць справаздача iнспэктараў ААН. Дакумэнт мае быць пададзены ў Раду Бясьпекi ААН 27 студзеня.
XS
SM
MD
LG