Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:24 ]  У Давосе абмяркоўваюць карупцыю


ДАВОС, ШВАЙЦАРЫЯ Пэтер Эйген, кіраўнік міжнароднай арганізацыі Transparency International, якая змагаецца з карупцыяй, заявіў, што багатыя краіны павінны рабіць больш, каб перамагчы хабарніцтва ў сваіх буйных кампаніях. Эйген заявіў гэта ў першы дзень працы штогадовага Сусьветнага эканамічнага форуму. Эйген адзначыў, што амаль не сустракаецца выпадкаў судовага пакараньня за карупцыю. На форуме палітычныя ды эканамічныя лідары будуць абмяркоўваць пытаньні, зьвязаныя з магчымай вайной у Іраку, а таксама хвалю карпаратыўных скандаляў апошняга году. Удзел у форуме бяруць амаль дзьве з паловай тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG