Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:44 ]  Францыя i ФРГ адзначылi 40-годзьдзе прымiрэньня


ПАРЫЖ. У Парыжы ўчора адбылiся ўрачыстасьцi з нагоды 40-годзьдзя “Елiсейскай дамовы”, якая заклала грунт сяброўскiм стасункам памiж Францыяй i Нямеччынай. Прэзыдэнт Францыi Жак Шырак i канцлер ФРГ Гэрхард Шродэр паведамiлi пра сумесную дэклярацыю ў пытаньнi будучынi Эўропы. Яны заявiлi пра намер сваiх краiнаў стаць прыкладам iнтэграцыi ў межах Эўрапейскага Зьвязу. У Вэрсалі адбылася першая ў гiсторыi сумесная сэсiя парлямэнтаў дзьвюх краiнаў.
XS
SM
MD
LG