Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:22 ]  Санкцыі супраць КНДР будуць працягнутыя


НЬЮ-ЁРК Дарадца генеральнага сакратара ААН Маўрыс Стронг сказаў, што ўведзеныя Радай Бясьпекі санкцыі супраць КНДР будуць працягнутыя, каб стрымаць ядзерную праграму Паўночнай Карэі. Стронг заявіў гэта пасьля вяртаньня з перамоваў у Пхеньяне. Паводле Стронга, паўночнакарэйскія прадстаўнікі заявілі яму, што Рада Бясьпекі ААН ня мусіць абмяркоўваць гэтае пытаньне. Раней сёньня прадстаўнік Злучаных Штатаў Джон Болтан паведаміў, што рашэньне КНДР Карэі выйсьці з дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі будзе разглядацца на парадку дня Рады бясьпекі ААН. Паўночная Карэя заяўляе, што гэтае процістаяньне мусіць быць разьвязанае шляхам прамых перамоваў са Злучанымі Штатамі.
XS
SM
MD
LG