Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:49 ]  Шырак і Шродар супраць вайны ў Іраку


ПАРЫЖ Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар сумесна адзначылі 40 гадавіну падпісаньня дамовы аб міры паміж дзьвюма краінамі. У рамках сьвяткаваньня прэзыдэнты прадставілі дэклярацыю сумеснага бачаньня будучыні Эўропы. Яны заклікалі да стварэньня супольнага абарончага Эўрапейскага зьвязу. Цягам сустрэчы Жак Шырак заявіў, што Францыя і Нямеччына займаюць аднолькавую пазыцыю ў справе Іраку. Шырак дадаў, што Парыж і Бэрлін зробяць усё магчымае, каб не дапусьціць там вайны.
XS
SM
MD
LG