Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:10 ]  Францыя i ФРГ адзначаюць 40-годзьдзе прымiрэньня


ПАРЫЖ. Францыя i Нямеччына адзначаюць сёньня саракагодзьдзе прымiрэньня. У 1963 годзе было падпiсанае гэтак званае “Елiсейскае пагадненьне”, якое паклала пачатак болей шчыльным стасункам памiж краiнамi, якiя тройчы ваявалi за пэрыяд ад 1870 да 1945 гады. У Вэрсальскiм палацы каля Парыжу парлямэнты дзьвюх краiнаў упершыню разам правядуць сумеснае паседжаньне. Менавiта ў Вэрсалi ў 1919 годзе пераможцы ў Першай усясьветнай вайне прымусiлi Нямеччыну падпiсаць мiрную дамову на прынiжаных умовах.
XS
SM
MD
LG