Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:16 ]  Буш расчараваны пасіўнасьцю саюзьнікаў у справе Іраку


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў расчараваньне нежаданьнем саюзьнікаў Злучаных Штатаў выкарыстаць ваенную сілу супраць Іраку, заявіўшы, што Садаму Хусэйну было дадзена дастаткова часу для разбраеньня. “Ён хоча гуляць у хованкі. Ён хоча сканцэнтраваць увагу сьвету на інспэктарах. Аднак справа не ў інспэктарах – справа ў разбраеньні Іраку” – сказаў Буш. Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты ўзначаляць кааліцыю краінаў, гатовых раззброіць Ірак.
XS
SM
MD
LG