Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:52 ]  У Ізраілі законна выкарыстоўваць "жывыя шчыты"


ЕРУСАЛІМ Вярхоўны Суд Ізраілю сёньня пастанавіў, што ізраільскія вайскоўцы маюць права выкарыстоўваць палестынцаў у якасьці “жывых шчытоў”, калі самі палестынцы на гэта згодныя. Гэтае новае рашэньне мяняе папярэднюю пастанову, якая забараняла вайскоўцам выкарыстоўваць жывыя шчыты альбо загадваць палестынцам узламваць дзьверы ў дамах баявікоў, рызыкуючы загінуць ад бомбаў. Палестынцы скардзіліся, што ізраільцы выкарыстоўваюць такія мэтады. Ізраільскія вайскоўцы адхілялі гэта, хаця падобныя выпадкі былі дакумэнтаваныя журналістамі.
XS
SM
MD
LG