Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:23 ]  Славаччына чакае высокага ўдзелу ў рэферэндуме


БРАТЫСЛАВА Прэм’ер-міністар Славаччыны Мікулаш Джурында сёньня заявіў, што чакае высокага ўдзелу грамадзянаў краіны ў рэфэрэндуму наконт далучэньня Славаччыны да Эўразьвязу. Гэтую заяву Джурында зрабіў сёньня пасьля паседжаньня ўраду, якая падтрымала парлямэнцкую прапанову наконт правядзеньня рэфэрэндума. Прэм’ер-міністар падкрэсьліў, што заўсёды давяраў грамадзянам краіны, і таму перакананы, што яны прагаласуюць за эўрапейскі шлях разьвіцьця.
XS
SM
MD
LG