Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:20 ]  Анан заклікае КНДР не выходзіць з дамовы


ЖЭНЕВА Выступаючы на адкрыцьці канферэнцыі ў справе раззбраеньня, Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Паўночную Карэю перагледзець сваё рашэньне аб выхадзе з дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі. Анан заявіў, што крызіс вакол ядзернай праграмы КНДР павінен быць разьвязаны толькі мірным шляхам, дыялёгам, дзеля ўзаемных інтарэсаў. Прэм’ер-міністар Паўднёвай Карэі Кім Сук Со сёньня настойліва заклікаў Паўночную Карэю адмовіцца ад ядзерных амбіцыяў.
XS
SM
MD
LG