Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:52 ]  ЗША i Вялiкая Брытанiя накiроўваюць новыя сiлы ў раён Пэрсыцкай затокi


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя паведамiлi, што яны перакiнуць чарговыя вайсковыя падразьдзяленьнi ў раён Пэрсыцкай Затокi на выпадак ваеннай апэрацыi супраць Іраку. Прадстаўнiкi Пэнтагону заявiлi, што каля 37 тысячаў амэрыканскiх пехатынцаў, якiя базуюцца ў Тэхасе i Калярада, далучацца да 100 тысячаў вайскоўцаў ЗША, якiя ўжо знаходзяцца ў рэгiёне. Брытанскi мiнiстар абароны Джэф Гун паведамiў, што ягоная краiна накiроўвае ў зону Пэрсыцкай затокi каля 30 тысячаў вайскоўцаў i 120 адзiнак бранятэхнiкi.
XS
SM
MD
LG