Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:47 ]  Рада Бясьпекi ААН ухвалiла антытэрарыстычную рэзалюцыю


НЬЮ-ЁРК. У Нью-Ёрку на паседжаньнi Рады Бясьпекi ААН адзiнадушна ўхваленая рэзалюцыя з заклiкам да ўсясьветнай супольнасьцi ўзмацнiць барацьбу з тэрарызмам. У дакумэнце, у прыватнасьцi, сказана, што сёньня тэрарысты маюць доступ да ядзерных, бiялягiчных i хiмiчных матар’ялаў. Генэральны сакратар ААН Кофi Анан сярод iншага заклiкаў дзяржавы сьвету не выкарыстоўваць антытэрарыстычную кампанiю дзеля апраўданьня расправы з унутранай апазыцыяй i пагрозаў на адрас iншых краiнаў.
XS
SM
MD
LG