Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:45 ]  У Лёндане арыштаваныя яшчэ сем падазраваных у тэрарызме


ЛЁНДАН. Брытанская палiцыя паведамiла пра арышт сямi чалавек i знайшла сьлезацечны газ i зброю ў часе антытэрарыстычнай апэрацыi ў адной зь мячэцяў на поўначы гораду. Акрамя таго, выяўленыя падробленыя пашпарты, iдэнтыфiкацыйныя i крэдытныя карткi. Шэсьць зь сямёх чалавек, паводле апiсаньняў, верагодна паходзяць з Паўночнай Афрыкi. Палiцыя выказвае меркаваньне, што мячэць на тэрыторыi Фiнсбэры-Парк у Паўночным Лёндане зьяўлялася цэнтрам вярбоўкi i падтрымкi падазраваных тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG