Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:47 ]  Нацыянальна-дэмакратычныя партыі Ўкраіны мяркуюць пратэставаць супраць саміту СНД


КІЕЎ Прадстаўнік парлямэнцкай фракцыі "Наша Украіна", кіраўнік Львоўскай абласной арганізацыі "Народнага Руху" Аляксандр Гудыма заявіў аб магчымым правядзенні акцыі пратэсту, скіраванай супраць сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД у Івана-Франкоўскай вобласці. У прыватнасці, дэпутат удакладніў, што нацыянальна-дэмакратычныя партыі з трох заходнеўкраінскіх абласцей плануюць пікетаваць аэрапорт Івана-Франкоўска, куды 28 студзеня пачнуць прыбываць удзельнікі нефармальнага саміту Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
XS
SM
MD
LG