Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:38 ]  У Менску адбылiся акцыi пратэсту з нагоды вiзыту Пуцiна ў Беларусь


МЕНСК. Сёньня з нагоды вiзыту расейскага прэзыдэнта Уладзiмера Пуцiна ў Беларусь актывiсты апазыцыйных партыяў на Кастрычнiцкай плошчы Менску наладзiлi пiкет супраць саюзу Беларусi з Расеяй. Яны трымалi ў рукох антырасейскiя лёзунгi, растапталi дзяржаўны сьцяг Расеi i парвалi грошы суседняй дзяржавы. Пiкет працягваўся 15 хвiлiнаў. Затрыманых няма. Яшчэ адна акцыя з нагоды вiзыту расейскага лiдэра адбылася ў Менску мiнулай начы – на шэрагу будынкаў у цэнтры сталiцы былi разьвешаныя вялiзныя бел-чырвона-белыя сьцягi, якiя правiселi прыкладна да 9-й – 10-й гадзiны ранiцы.
XS
SM
MD
LG