Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:36 ]  Інтэлiгенцыя Менску патрабуе адстаўкi кiраўнiцтва сталiчнай мiлiцыi


МЕНСК. Удзельнiкi сходу iнтэлiгенцыi Менску, якi адбыўся сёньня ў Палацы мастацтваў, запатрабавалi адстаўкi кiраўнiцтва сталiчнай мiлiцыi ў зьвязку са шматлiкiмi фактамi гвалту над вядомымi дзеячамi нацыянальнай навукi i культуры. У адмысловай заяве ўдзельнiкi сходу выказалi “абурэньне i глыбокую трывогу” з нагоды зьбiцьця 17 студзеня ў Менску акадэмiка Радзiма Гарэцкага. Інтэлегенцыя вызначыла гэтую зьяву як “фiзычны i маральны тэрор у вынiку сплянаванай прафэсiйнай дзейнасьцi адпаведных структураў”. На сходзе iнтэлегенцыi зацьверджаныя кандыдатуры дэлегатаў на Ўсебеларускi сход iнтэлегенцыi, што мае адбыцца 16 лютага.
XS
SM
MD
LG