Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:34 ]  Эль Барадэй i Ганс Блiкс вядуць перамовы ў Багдадзе


БАГДАД. Дырэктар МАГАТЭ Махамэд Эль Барадэй паведамiў, што на перамовах у Багдадзе ў раззбраеньнi Іраку дасягнуты “пэўны прагрэс”. Махамэд Эль Барадэй i кiраўнiк камiсii ААН у раззбраеньнi Іраку Ганс Блiкс сёньня прыбылi ў Багдад, каб пераканаць iрацкiя ўлады болей актыўна супрацоўнiчаць зь мiжнароднымi iнспэктарамi. Сёньня ж мiжнародныя экспэрты агледзелi яшчэ пяць iрацкiх аб’ектаў у пошуках зброi масавага зьнiшчэньня. Тым часам, у Вашынгтоне мiнiстар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд у iнтэрвiю тэлекампанii Эй-Бi-Сi заявiў, што ён падтрымае гарантыi Садаму Хусэйну i iншым кiраўнiкам Іраку ня быць абвiнавачанымi ў ваенных злачынствах, калi яны зробяць крок назад.
XS
SM
MD
LG