Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:22 ]  Страйк лекараў у Харватыі


ЗАГРАБ. У Харватыі пяты дзень працягваецца страйк лекараў, якія патрабуюць падвышэньня заробку на 45%. З панядзелку ў лякарні будуць браць толькі тых пацыентаў, чыё жыцьцё ў небясьпецы. Апрача таго, касуюцца ўсе плянавыя хірургічныя апэрацыі. Паводле кіраўніка лекарскага прафсаюзу Івіцы Бабіча, лекары згодныя пайсьці на перамовы, аднак улады, як выглядае, да гэтага не гатовыя. У той самы час пяць вядучых прафсаюзаў Харватыі пагражаюць усеагульным страйкам і патрабуюць каб урад адмовіўся ад плянаў скарачэньня дапамогі па беспрацоўю.
XS
SM
MD
LG